Вы тут

У Гродне ліквідуюць аб'яднанне былых малалетніх вязняў канцлагераў

Справу аб ліквідацыі разглядае Гродзенскі абласны суд / autogrodno.by

У Гродне могуць ліквідаваць грамадскае аб'яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.  Працэс выглядае даволі дзіўным на фоне Года гістарычнай памяці і вывучэння тэмы генацыду, якую разгарнулі беларускія ўлады.

Справу разглядае Гродзенскі абласны суд. Там жа разглядаецца яшчэ адна справа аб ліквідацыі — абласнога спартыўна-патрыятычнага клуба "Гонар Радзімы". У абодвух выпадках ініцыятарам ліквідацыі выступіла ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Акрамя таго, праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне ў Гомельскай вобласці супрацоўніцы філіяла Веткаўскага краязнаўчага музея Вольгі Афанасьевай. Яе затрымалі ўчора прама на працоўным месцы. У дачыненні да яе пачалі адміністрацыйны працэс, але чым скончыўся суд, праваабаронцы не ведаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.