У Гродне дзясяткі рыбакоў збіраюцца ў адным месцы, і іх не разганяюць

У Гродне дзясяткі рыбакоў збіраюцца ў адным месцы, і іх не разганяюць

У Гродне дзясяткі рыбакоў некалькі дзён збіраюцца ў адным "рыбным месцы" — на невялікім ледзяным пятачку. Як паведамляе БЕЛТА, пад лёдам апынулася адна з затокаў побач з портам. Рыба туды зайшла, і гэта заўважылі рыбакі. Узнік ажыятаж. Аматары падлёднай лоўлі проста акупавалі гэтае месца. Ім трапляецца найчасцей лешч, але ёсць таксама плотка, акунь, верхаводка.

Міліцыя, відаць, спакойна аднеслася да такой вялікай колькасці рыбакоў у адным месцы. А ў абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету заявілі, што сітуацыю кантралююць — правяраюць, каб рыбакі выконвалі нормы вылаву і правілы лоўлі. За выхадныя на некалькіх мужчын склалі пратаколы за так званае багрэнне рыбы.

У Гродне дзясяткі рыбакоў збіраюцца ў адным месцы, і іх не разганяюць
БЕЛТА
У Гродне дзясяткі рыбакоў збіраюцца ў адным месцы, і іх не разганяюць
У Гродне дзясяткі рыбакоў збіраюцца ў адным месцы, і іх не разганяюць

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі