У Гродне дэмантавалі помнік Чапаеву (фота)

У Гродне дэмантавалі помнік Чапаеву (фота)

У Гродне дэмантавалі помнік легендарнаму чырвонаму камандзіру часоў Грамадзянскай вайны Васілю Чапаеву, паведамляе hrodna.life.

Бюст дэмантавалі для рэканструкцыі. Каля яго зачысцяць знешнія пашкоджанні і правераць, у якім стане ён знаходзіцца знутры. Магчыма, там таксама спатрэбяцца рамонтныя работы. Заадно работнікі правераць п'едэстал, па якім ужо пайшлі расколіны.

Рэканструкцыя пройдзе на базе УЖРЭП Ленінскага раёна. Яе кошт будзе залежаць ад унутраных пашкоджанняў. 

Дарэчы, на працягу года камунальнікі правераць і іншыя помнікі Гродна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі