У Гродне адмянілі фэст "Аўтанашэсце"

Фестываль "Аўтанашэсце", які планавалася правесці ў Гродне 2 ліпеня, не адбудзецца. 

"На жаль, "Аўтанашэсце" не адбудзецца 2 ліпеня. Прыносім выбачэнні ўдзельнікам і гледачам мерапрыемствы. Мы паведамім асобна пра тое, што будзе з мерапрыемствам", — перадае autogrodno.by словы арганізатараў фэсту.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гарадскія ўлады не ўзгаднілі фэст, бо пабачылі парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.

У рамках "Аўтанашэсця" на паркоўцы ГЦ "Old City" планавалася выстава аўтаклубаў і рэдкіх аўтамабіляў, а таксама "Мотаджымхана". Потым меркавалася, што ўдзельнікі фэсту вялікай калонай адправяцца праз горад да клуба "База". Там мусіў прайсці адбор і выстуы самых гучных аўтамабіляў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.