У Гомельскай вобласці пачаліся "антытэрарыстычныя вучэнні"

Падчас "антытэрарыстычных вучэнняў" зімой 2023-га / БЕЛТА
Падчас "антытэрарыстычных вучэнняў" зімой 2023-га / БЕЛТА

5 чэрвеня ў Гомельскай вобласці пачаліся "антытэрарыстычныя вучэнні". У іх прымаюць удзел прадстаўнікі розных сілавых ведамстваў, піша gp.by.

Адзначаецца, што міжведамасныя вучэнні прысвечаны "забеспячэнню гатоўнасці кампетэнтных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый да выканання задач па спыненні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў". Сцэнаром вучэнняў прадугледжана задзейнічанне вайсковай тэхнікі, магчымыя абмежаванні руху транспартных сродкаў (падобнае заўважылі ў Светлагорску).

Контртэрарыстычныя вучэнні працягнуцца да 7 чэрвеня.

Раней "антытэрарыстычныя вучэнні" праходзілі ў Ельскім і Буда-Кашалёўскім раёнах Гомельскай вобласці. Таксама выкарыстоўвалася бронетэхніка. Вучэнні актывізуюцца на фоне дзейнасці расійскіх добраахвотнікаў у Белгародскай вобласці РФ, дзе працягваюцца баі. У Беларусі таксама чакаюць "дыверсантаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі