Вы тут

У Гомелі машына збіла дваіх дзяцей, дзяўчынка памерла

Пры аварыі ў Гомелі загінула дзяўчынка / кадр з відэа

Жудасная аварыя адбылася ў Гомелі 4 траўня каля 17:35. 

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, на скрыжаванні вуліц Савецкай і Сялянскай 19-гадовы кіроўца "Сітраена" паехаў на чырвонае святло. ЯГо аўтамабіль сутыкнуўся з "Нісанам" і ў некіраваным заносе выскачыў на тратуар. 

Пры гэтым "Сітраен" збіў дваіх шасцігадовых дзяцей, якія з бабуляй чакалі зялёнага святла, і ўрэзаўся ў кут будынка. 

Дзяўчынка памерла ў машыне хуткай дапамогі. Хлопчык пасля агляду медыкаў быў адпушчаны дадому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.