Вы тут

У футбольным чэмпіянаце Беларусі сёлета ўвядуць "столь" заробкаў

У беларускім футболе ўвядуць "столь заробкаў" / БЕЛТА

У новым футбольным сезоне ў беларускім чэмпіянаце ўвядуць "столь" заробкаў. Такое рашэнне прыняла Беларуская федэрацыя футбола, піша tribuna.com.

Згодна з новым палажэннем БФФ "Аб фіксаваных штомесячных заработных платах", максімальны заробак гульца беларускага чэмпіянату складзе 15 тысяч рублёў без уліку прэміяльных (на сёння гэта прыкладна 5,8 тысячы долараў). Такія заробкі дазволена плаціць толькі футбалістам нацыянальнай зборнай (футбалісты мусяць згуляць не менш за 50% матчаў за два апошнія гады) і тром легіянерам у кожным клубе. Фонд штомесячнага агульнакаманднага заробку ў кожным клубе не павінен перавышаць 150 тысяч рублёў.

Плануецца, што галоўны трэнер не будзе атрымліваць больш за 8000 рублёў, старшы трэнер — не больш за 5000, а трэнер-асістэнт — 4000 рублёў.

У беларускім футболе ўвядуць "столь заробкаў" / tribuna.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.