Вы тут

У фінале турніру ў Мадрыдзе згуляюць Сабаленка і Барці

Арына Сабаленка / Reuters

У фінале тэніснага турніру ў Мадрыдзе згуляюць беларуска Арына Сабаленка, сёмая ракетка свету, і аўстралійка Эшлі Барці, першая ракетка свету. Барці выйшла ў фінал раней і чакала саперніцу. Увечары 6 траўня Сабаленка абыграла ў паўфінале расіянку Анастасію Паўлючэнкаву (41-я ў сусветным рэйтынгу) — 6:2, 6:3.

Фінал — у суботу.

Сабаленка прайграла Барці ў красавіку ў фінале турніру ў Штутгарце (6:3, 0:6, 3:6), а ў сакавіку ў чвэрцьфінале турніру ў Маямі (4:6, 7:6, 3:6). Цяпер яна паспрабуе ўзяць рэванш.

Выхад у фінал дазваляе Арыне Сабаленка ў панядзелак у абноўленым сусветным рэйтынгу ўпершыню стаць 5-й ракеткай свету. А калі яна абыграе Эшлі Барці, то стане 4-й ракеткай!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.