У фінале Кубка Беларусі згуляюць БАТЭ і "Іслач"

У фінале Кубка Беларусі згуляюць БАТЭ і "Іслач"

У фінале футбольнага Кубка Беларусі сустрэнуцца БАТЭ і "Іслач". Барысаўчане ў паўфінале прайшлі "Тарпеда-БелАЗ" (4:1 і 1:1), а "ваўкі" сенсацыйна выбілі салігорскі "Шахцёр" (0:1 і 2:0).

Фінал пройдзе 23 траўня ў Гомелі. Яго выбар невыпадковы — сёлета беларускаму футболу спаўняецца 110 гадоў, а менавіта ў гэтым горадзе была створана першая футбольная каманда.

БАТЭ і "Іслач" сустракаліся 25 красавіка ў матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі. Барысаўчане выйгралі ў гасцях з лікам 4:1. Іх галоўны трэнер Віталь Жукоўскі раней быў галоўным трэнерам "Іслачы".

БАТЭ — дзейны ўладальнік Кубка. Летась у фінале было абыгранае брэсцкае "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі