У Еўрасаюзе раскрылі кантрабандную схему па гандлі беларускімі цыгарэтамі

Беларускія цыгарэты / zen.yandex.ru/tabaccoclub
Беларускія цыгарэты / zen.yandex.ru/tabaccoclub

У Еўрасаюзе раскрылі буйную кантрабандную схему па нелегальным гандлі беларускімі цыгарэтамі. Прадухілена падатковых страт на 30 мільёнаў еўра.

Еўрапейская паліцэйская арганізацыя (Еўрапол) правяла аперацыю, у выніку якой паліцэйскія 15 краін ЕС і Вялікабрытаніі затрымалі 17 падазраваных, адабралі 67 мільёнаў цыгарэт і 2,6 тоны тытуню коштам больш за 35 мільёнаў еўра.

88% канфіскаваных цыгарэт зроблены ў Беларусі.

Найбольшая колькасць кантрабанды была канфіскаваная ў Літве — 28,75 мільёна цыгарэт. У астатніх краінах канфіскавалі нашмат менш: у Вялікабрытаніі — 9 мільёнаў, у Польшчы — 6 мільёнаў, у Ірландыі — 3,5 мільёна, у Румыніі — 2,2 мільёна.

Цыгарэты траплялі на чорны рынак Еўрасаюза ў абыход працэдур мытнага кантролю, без акцыз і выплаты падаткаў. У выніку ЕС губляў мільёны еўра праз нелегальны гандаль кантрабанднымі цыгарэтамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі