У Дзяржынскім раёне — вялікі пажар на сметніку

Пажар на сметніку ў Дзяржынскім раёне / прэс-служба МНС
Пажар на сметніку ў Дзяржынскім раёне / прэс-служба МНС

Пра вялізны пажар на сметніку ў Дзяржынскім раёне паведамляе прэс-служба МНС у сваім тг-канале.

У 11:11 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што загарэўся палігон цвёрдых бытавых адходаў ля вёскі Буда.

Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі МНС выявілі пажар на плошчы 500 квадратных метраў. З агнём змагаюцца шэсць ратавальніцкіх машын, а таксама 10 машын суб'ектаў гаспадарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі