У дзіцячым садку ў Таіландзе мужчына забіў 32 чалавекі

У Таіландзе мужчына напаў на дзіцячы садок / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Таіландзе мужчына напаў на дзіцячы садок / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

Невядомы мужчына, узброены нажом і пісталетам, напаў на дзіцячы садок у Таіландзе, перадае Бі-Бі-Сі.

Яго ахвярамі сталі прынамсі 32 чалавекі, прычым большасць складаюць дзеці.

Па адных звестках, пасля нападу мужчына ўцёк, па іншых — пакончыў з сабой.

Паведамляецца, быццам раней нападнік сам служыў у паліцыі і нядаўна быў звольнены. Матывы яго ўчынку невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі