На Данбасе стралялі па ўкраінскіх ваенных. Адзін загінуў

На Данбасе стралялі па ўкраінскіх ваенных. Адзін загінуў

У зоне баявых дзеянняў на Данбасе ў выніку абстрэлаў баевікамі ўкраінскіх пазіцый загінуў адзін ваенны, двое параненыя, паведамляе "Грамадскае" са спасылкай на штаб аперацыі Аб'яднаных сіл Украіны. 

14 снежня баевікі стралялі па ўкраінскім баку восем разоў, выкарыстоўваючы гранатамёты, буйнакаліберныя кулямёты, мінамёты калібра 82мм і іншую зброю.

Пры гэтым 8 снежня падчас "нармандскай сустрэчы" прэзідэнты Зяленскі і Пуцін дамовіліся аб поўным спыненні агню на Данбасе да канца 2019 года. Таксама было дамоўлена аб абмене палоннымі, развядзенні войскаў у трох раёнах і пашырэнні мандату АБСЕ у зоне баявых дзеянняў.

Наступная сустрэча Зяленскага і Пуціна мусіць адбыцца да сакавіка 2020 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі