У Дагестане зноў разагналі акцыі супраць мабілізацыі ў расійскую армію

Акцыя пратэсту ў Махачкале ў нядзелю / chernovik.net

У Дагестане зноў разагналі акцыі супраць мабілізацыі ў расійскую армію. 26 верасня яны прайшлі ў Махачкале і Хасавюрце. У іх удзельнічалі сотні людзей.

У Махачкале адбыліся сутычкі пратэстоўцаў з сілавікамі. Як піша kavkaz-uzel.eu, адбыліся "масавыя бойкі", ёсць затрыманыя (не менш за 20 чалавек, у тым ліку і журналісты). У нядзелю ў сталіцы Дагестана таксама прайшлі пратэсты, адбыліся сутычкі. Паліцыя і Расгвардыя затрымалі каля сотні чалавек.

У Хасавюрце ў панядзелак сілавікі жорстка разагналі людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.