У Ціханоўскай быў білет на самалёт да Мінска, але яна не паляцела

У Ціханоўскай быў білет на самалёт да Мінска, але яна не паляцела

У Святланы Ціханоўскай і яе дарадцы па міжнародных пытаннях Франака Вячоркі былі білеты на самалёт з Вільні да Мінска на 2 траўня, але яны не паляцелі. Вячорка пацвердзіў факт набыцця квіткоў. Аднак яго тлумачэнне даволі цмянае. Ён кажа, што "не ўся дзейнасць можа быць публічнай".

Ціханоўская нядаўна наведала Аўстрыю і Італію, а цяпер знаходзіцца ў Славеніі. Падчас сустрэч з кіраўніцтвам гэтых краін яна гаворыць пра намаганні арганізаваць дыялог у Беларусі з мэтай правядзення новых выбараў.

Пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. 30 красавіка канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну. Гаворка ішла і пра Беларусь. Зусім верагодна, што Курц узняў тэму пра перамовы ў Беларусі паміж уладай і апазіцыяй, і пра магчымае ўздзеянне з боку Расіі на Аляксандра Лукашэнку, каб дыялог пачаўся. Не маючы гарантый, Ціханоўская не можа паехаць у Беларусь, паколькі адразу ж будзе арыштавана. Як вядома, КДБ абвінавачвае яе па расстрэльным артыкуле. Палітык ўключаная ў "Пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі