Вы тут

У чацвер амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы

Вось так

У чацвер, 17 верасня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць нават пра навальніцы. Удзень таксама практычна па ўсёй краіне будзе вецер з парывамі да 15-20 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +17 градусаў (у Мінску — 13-15 цяпла), удзень — ад +14 да +20 градусаў (у сталіцы — ад +15 да +17, у Гомельскай вобласці чакаецца да 26 градусаў цяпла).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.