У Бярозаўскім раёне ў аварыі загінуў адзін чалавек, чацвёра пацярпелі

На месцы аварыі / vk.com/brestgai
На месцы аварыі / vk.com/brestgai

У Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў загінуў адзін чалавек, чацвёра пацярпелі. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ў пятніцу каля 18-й гадзіны на 105-м кіламетры дарогі М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, Volkswagen, якім кіраваў 25-гадовы грамадзянін Туркменістана, раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху (мяркуецца, што вадзіцель не саўладаў з кіраваннем). Сутыкненне адбылося з аўтамабілем Toyota, якім кіраваў 37-гадовы жыхар Брэста.

Загінуў адзін з пасажыраў Volkswagen (яго асоба высвятляецца), яшчэ трое шпіталізаваныя. У бальніцу "для ацэнкі стану здароўя" завезлі трохгадовую дзяўчынку, якая была ў аўтамабілі Toyota.

Сайт sb.by дадае, што грамадзянін Туркменістана ехаў на каршэрынгавым аўтамабілі.

У Бярозаўскім раёне ў аварыі загінуў адзін чалавек, чацвёра пацярпелі
vk.com/brestgai
У Бярозаўскім раёне ў аварыі загінуў адзін чалавек, чацвёра пацярпелі
У Бярозаўскім раёне ў аварыі загінуў адзін чалавек, чацвёра пацярпелі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі