Вы тут

У Брэсце пачалося першае пасяджэнне па "справе карагода"

Карагод на скрыжаванні ў Брэсце / sk.gov.by

20 студзеня ў Брэсце пачалося першае пасяджэнне па "справе карагода". Гаворка пра падзеі 13 верасня ў абласным цэнтры, калі ўдзельнікі нядзельнага Маршу занялі на нейкі час адно са скрыжаванняў і зладзілі там... карагод. Людзі разбегліся пасля з'яўлення вадамёта. Следчы камітэт заявіў, што пратэстоўцы "ажыццяўлялі групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, перашкаджалі руху транспартных сродкаў на дадзеным участку і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый". Была распачата крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.