Вы тут

У Брэсце па "карагоднай" справе асуджана ўжо 129 чалавек

Карагод на скрыжаванні ў Брэсце 13 верасня 2020 года / Скрыншот з відэа​

У Брэсце па "карагоднай" справе асуджана ўжо 129 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. 17 траўня справа Андрэя Уласава і Юліі Сувалка разглядалася менш за гадзіну. Гэта самы хуткі суд над брэсцкімі пратэстоўцамі. Суддзя Віктар Новік з Жабінкі прысудзіў Уласаву і Сувалка па тры гады "хатняй хіміі", артыкул — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

"Карагодная справа" — гэта самы масавы судовы працэс у Беларусі супраць удзельнікаў пратэстаў. 13 верасня 2020-га падчас вулічнай акцыі людзі выйшлі на скрыжаванне бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Брэсце. Яны танчылі, вадзілі карагоды, спявалі песні. Але сілавікі падагналі вадамёт і людзей разагналі (на відэа).

Агулам асуджаныя па справе атрымалі 125 гадоў "хатняй хіміі", 90,5 года "хіміі", 13 гадоў і 8 месяцаў калоніі.

Першая затрыманая па "карагоднай справе" ў красавіку 2022 года ўжо адбыла свой тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.