У Брэсце на пратэстоўцу з БЧБ-прычоскай пачалі крымінальную справу

Андрэй Прыстаўка / "Бінокль"
Андрэй Прыстаўка / "Бінокль"

У Брэсце на пратэстоўцу з БЧБ-прычоскай пачалі крымінальную справу. 31 снежня да бацькоў Андрэя Прыстаўкі прыходзілі з ператрусам, піша "Бінокль".

Следчыя сказалі, што крымінальная справа пачатая ў сувязі з удзелам Андрэя ў арганізацыі (чаго — не ўдакладнілі), а пакаранне, якое яму пагражае, — ад 1 да 3 гадоў за кратамі.

Андрэй Прыстаўка вядомы на ўвесь Брэст. Сівы мужчына пафарбаваў частка валасоў у чырвоны колер — так, каб на галаве чаргаваліся белы і чырвоны. Прыкметнага пратэстоўцу затрымлівалі 7 разоў. Новы год ён сустрэў у ізалятары — адбываючы суткі за адзіночны пікет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі