У БХМД памёр пацыент з Акрэсціна: ён паспеў сказаць, што яго збілі

Дзяніс Кузняцоў / фота з асабістага архіва​​
Дзяніс Кузняцоў / фота з асабістага архіва​​

У бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі 3 кастрычніка памёр Дзяніс Кузняцоў. Ён трапіў туды 29 верасня з мінскага ізалятара ў завулку Акрэсціна з множнымі траўмамі, без прытомнасці. Пра смерць мужчыны распавяла "Белсату" яго жонка.

"Учора яму зрабілі трэцюю аперацыю. Трымаўся на апараце, у цяжкім стане. Лекары ніякіх прагнозаў не давалі. Ён неканфліктны чалавек. Мы не можам зразумець, як ён трапіў на Акрэсціна. Мы не ведаем акалічнасцяў. Ён пайшоў на працу, сказаў, што будзе праз дзень. Ён працаваў на розных замовах, але афіцыйна не працаваў" — цытуе словы жонкі "Белсат".

Лекары БСМП раней пацвярджалі інфармацыю пра паступленне да іх такога пацыента: "ён ляжыць у нас у рэанімацыі. Прыбыў з Акрэсціна. Стан яго цяжкі, без прытомнасці, на штучнай вентыляцыі лёгкіх”.

Паводле інфармацыі, якая распаўсюджвалася ў телеграм-чаце «Белых лекараў», на момант паступлення ў бальніцу ў мужчыны былі дыягнаставаны пераломы касцей чэрапа, субдуральные двухбаковыя гематомы, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, пераломы 3–12 рэбраў справа, гематоракс справа, удар лёгкага, аскольчатыя пераломы правай падуздышнай косці, забрушынная гематома.

У анамнезе пацыента напісана, што па яго аповеду ён атрымаў траўмы пасля таго, як яго збілі супрацоўнікі камеры часовага ўтрымання. У той жа час супрацоўнікі ізалятара сказалі урачам, што Дзяніс Кузняцоў сам упаў з другога яруса ложка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі