Вы тут

У "Беллегпраме" не выключаюць, што ў сэканд-хэнды пастаўляюць новае адзенне

"Беллегпрам" працягвае спрабаваць арганізаваць кантроль над сэканд-хэндамі / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У "Беллегпраме" не выключаюць, што ў сэканд-хэнды па-ранейшаму пастаўляюць новае адзенне (пад выглядам ужыванага). Таму прапануецца зрабіць больш строгі мытны кантроль за пастаўкамі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіла старшыня канцэрна Таццяна Лугіна. Паводле яе слоў, мясцовым органам улады не трэба дазваляць адкрывацца шматлікім крамам сэканд-хэнду, бо гэта прыносіць толькі шкоду айчыннай вытворчасці.

Крамы сэканд-хэнд не могуць прадаваць новую вопратку з пачатку 2021-га, у адпаведнасці з урадавай пастановай.

Кіраўніца "Беллегпрама" Таццяна Лугіна ўжо працяглы час вядзе барацьбу з сэканд-хэндамі. Яна лічыць іх асноўным канкурэнтам канцэрна. Больш за год таму Лугіна прапаноўвала прыбраць з буйных гарадоў Беларусі крамы сэканд-хэнда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.