Вы тут

У "Белінвестбанку" патлумачылі, чаму адбыліся спісанні з картак

Філіял "Белінвестбанка"​ / @belinvestbank_official

У "Белінвестбанку" патлумачылі дзіўныя руху на рахунках некаторых кліентаў. Частка кліентаў выявіла дзіўнае спісанне з картак. У іншых адбылося "паўторнае залічэнне грашовых сродкаў". Усе гэтыя аперацыі здарыліся з-за тэхнічнага збою, тлумачаць у банку.

"Калі на вашай картцы Mastercard або Visa стала даступная пэўная сума, рэкамендуем не карыстацца дадзенымі грашовымі сродкамі", — кажуць у банку. А тых, у каго адбылося спісанне сродкаў, просяць праявіць цярпенне. Грошы вернуць у бліжэйшы час. Спецыялісты ўстановы "ўжо займаюцца ліквідацыяй прычын сітуацыі, якая склалася, і ўрэгуляваннем балансаў на картках".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.