Вы тут

У Беларусі з'явіліся новыя палітвязні

У Беларусі ўжо 251 палітзняволены / З архіву bchd.info

У Беларусі з'явіліся новыя палітвязні. Праваабарончая супольнасць прызнала імі Марыю Сафонаву і Андрэя Сысуна. Сафонава летась была асуджана ў Мінску на 2 месяцы арышту за "апаганьванне збудавананняў і псаванне маёмасці" (арт. 341 КК) — наносіла на тратуары, сметніцы, слупы фарбай надпісы "Жыве Беларусь" і выявы бел-чырвона-белага сцягу. Сысун быў асуджаны ў Вілейцы на 3 месяцы арышту па тым жа артыкуле — наносіў на тратуары, электрычныя шчыткі, дзверы пад'езда надпісы "Жыве Беларусь!", "Лука сыходзць!" і "3%".

Праваабаронцы лічаць, што змест нанесеных надпісаў не можа быць кваліфікаваны як апаганьванне збудаванняў надпісамі цынічнага зместу і адпаведна кваліфікавана па артыкуле 341. Яны прызналі пазбаўленне волі Марыі Сафонавай і Андрэя Сысуна "палітычна матываваным" і патрабуюць іх вызвалення, спынення крымінальнага пераследу.

У Беларусі ўжо 251 палітвязень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.