У Беларусі зноў пачынаецца пацяпленне

Летам у Беларусі / З архіва Еўрарадыё
Летам у Беларусі / З архіва Еўрарадыё

Пасля халаднаватага пачатку лета, у Беларусі зноў пачынаецца пацяпленне. Сіноптыкі паведамляюць, што на бягучым тыдні тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны месцамі будзе дасягаць 29 градусаў цяпла. Ападкаў будзе мала. У Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях, а таксама месцамі па краіне захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека.

У аўторак, 6 чэрвеня, дажджы не прагназуюцца. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +3 да +9 градусаў (на поўдні — да 11 цяпла, у сталіцы — ад +3 да +5), удзень — ад +21 да +27 (у Мінску — ад +22 да +24). У наступныя дні ўмовы надвор'я будуць падобныя. Уначы тэмпература паветра месцамі павысіцца да 14-15 градусаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі