У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Як паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма", з 2 сакавіка на 1 капейку.

1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра з аўторка будзе каштаваць 1 рубель 75 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 85 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 7 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 85 капеек.

Сёлета паліва даражэе ўжо пяты раз (папярэдні раз — 23 лютага). Звычайна кошты павялічваюцца на 1 капейку. На гэты раз "Белнафтахім" павышэнне цаны ніяк не патлумачыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі