Затрыманы ксёндз Андрэй Кулік, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах у Віцебскай вобласці. Прычына затрымання, якое адбылося ў чацвер, пакуль невядомая, паведамляе @christianvision.
Таксама 25 траўня стала вядома пра затрыманне грэка-каталіцкага святара Аляксандра Шаўцова з Полацка.