Вы тут

У Беларусі заблакавалі доступ да сайта інфацэнтра дапамогі пацярпелым

Прычына блакіроўкі невядомая / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі заблакавалі доступ да сайта інфацэнтра дапамогі пацярпелым — Probono.by. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі. Прычына блакіроўкі невядомая. На сайце была сабраная інфармацыя пра ініцыятывы дапамогі для ўдзельнікаў мірных пратэстаў, страйкаў і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.