Вы тут

У Беларусі забаранілі прадаваць алей вядомай расійскай маркі

Расійскі алей "Счастье есть" забаранілі ў Беларусі / ай.su

Дзяржстандарт Беларусі дадаў у "чорны" спіс сланечнікавы рафінаваны дэзадараваны алей гандлёвай маркі "Счастье есть". Гэта прадукцыя аграхолдынгу "Жамчужына Паволжа" з расійскага Дзяржынску.

Беларускія эксперты з Дзяржстандарту заяўляюць пра недакладную інфармацыю ў маркіроўцы прадукту. Па сутнасці гэты тавар не з'яўляецца сланечнікавым рафінаваным дэзадараваным алеем вышэйшага гатунку. Па выніках выпрабаванняў анізадынавы лік у ім склаў 8,2 пры рэгламентаваным значэнні для алеяў такога гатунку — не больш за 3,0. (Анізідынавы лік характарызуе свежасць раслінных алеяў і цвёрдых тлушчоў, колькасць ненасычаных альдэгідаў у іх.)

Алей гэтай маркі забаронена ўвозіць і прадаваць на тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.