Вы тут

У Беларусі забаранілі некалькі відаў папулярных пральных сродкаў

Некалькі пральных сродкаў забаранілі ў Беларусі / pixabay.com

Дзяржстандарт забараніў продаж у Беларусі некалькіх папулярных мыйных сродкаў. Іх павінныя прыбраць з крамаў.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, прычына забароны — павышанае пенаўтварэне, бо гэта можа прывесці да паломкі пральнай машыны.

Гаворка ідзе пра гелі "Ушастый нянь" (для дзіцячай бялізны) і "SОRTI. Пятна нет", а таксама парашок "Tide Аўтамат Яркія Колеры". Ва ўсіх іх паказчык пенаўтварэння пры норме не больш за 180 мм паказаў 200 мм і вышэй.

Дзяржстандарт забараніў увоз і продаж гэтай прадукцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.