У Беларусі за красавік затрымалі 304 чалавек па палітычных матывах

Фота аўтазака носіць ілюстрацыйны характар
Фота аўтазака носіць ілюстрацыйны характар

У Беларусі за красавік затрымалі 304 чалавек па палітычных матывах, з іх 253 — у Мінску. Такія дадзеныя ў сваёй штомесячнай справаздачы прыводзіць праваабарончы цэнтр "Вясна".

За дадзены перыяд, паводле звестак праваабаронцаў, было вынесена больш за 210 судовых пастаноў: у 131 выпадку накладзены адміністрацыйны арышт, у 68 — штраф. На працягу месяца судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да не менш за 98 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.

Усяго за перыяд са жніўня 2020 года была ўзбуджаная больш за тры тысячы крымінальных спраў за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі