У Беларусі вырас бюджэт пражытачнага мінімуму — на 11 рублёў 33 капейкі

Сацыяльная пенсія для тых, хто не здолеў выпрацаваць стаж, вырасце на няпоўныя 6 рублёў / Ілюстрацыйнае фота "Зеркало"
Сацыяльная пенсія для тых, хто не здолеў выпрацаваць стаж, вырасце на няпоўныя 6 рублёў / Ілюстрацыйнае фота "Зеркало"

З 1 лістапада ў Беларусі павялічваецца бюджэт пражытачнага мінімуму. Цяпер ён будзе складаць 339 рублёў 83 капейкі, што "на 3,4% вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2022 г.", адзначылі ў Міністэрстве працы і сацабароны. У рэальных грошах розніца складае 11 рублёў 33 капейкі.

Ад БПМ залежаць сацыяльныя пенсіі, якія прызначаюць пры адсутнасці працоўнай, "дзіцячыя" выплаты, дапамогі па доглядзе за інвалідамі і пажылымі людзьмі, старэйшымі за 80 гадоў, а таксама некаторыя надбаўкі да пенсій.

Сацыяльная пенсія для тых, хто не здолеў выпрацаваць стаж, вырасце на няпоўныя 6 рублёў — да 169,92 руб (для інвалідаў — крыху больш). Столькі ж будуць атрымліваць мамы двух і больш дзяцей на дзіця, старэйшае за 3 гады, калі жанчына сядзіць у дэкрэце з яшчэ адным дзіцем да трох гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі