У Беларусі вынесена 80 апраўдальных прысудаў па крымінальных справах у 2015-м

У Беларусі вынесена 80 апраўдальных прысудаў па крымінальных справах у 2015-м

Вярхоўны суд падвёў вынікі дзейнасці судовай сістэмы ў 2015 годзе. Паведамляецца, што кожны суддзя ў судах агульнай юрысдыкцыі разглядаў 68 спраў і матэрыялаў у месяц. У эканамічных судах гэты паказчык перавысіў 150 спраў і матэрыялаў штомесячна.

Па крымінальных справах летась былі асуджаныя 43 420 чалавек. Гэта на 6,9% больш, чым у 2014 годзе. Апраўдальныя прысуды прагучалі на адрас толькі 80 чалавек — гэта 0,18%.

Найбольшы рост адзначаны па судах за карупцыйныя злачынствы. Па гэтых справах асуджана 485 чалавек — на 63,3% больш, чым у 2014-м.

За злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, асуджана 3929 чалавек — на 13,2% больш, чым у 2014 годзе.

А колькасць асобаў, асуджаных за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, зменшылася ў параўнанні з 2014 годам. Летась па гэтым артыкуле было асуджана больш за 17 500 чалавек — гэта 40,3% ад паказчыкаў 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі