У Беларусі выберуць тры варыянты пляцоўкі для захавання радыеактыўных адходаў

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Пляцоўку для захавання ядзерных адходаў у Беларусі будуць выбіраць з трох варыянтаў, перадае БЕЛТА.

"Цяпер праводзіцца падрыхтоўчая праца. Выпрацоўваюцца падыходы і крытэрыі выбару пляцоўкі. Плануецца, што будуць вызначаныя тры альтэрнатыўныя пляцоўкі, і зыходзячы з аб'ектыўнага разгляду плюсаў і мінусаў кожнай будзе абраны найбольш выйгрышны варыянт з пункту гледжання бяспекі", — заявіў начальнік упраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі Дзяржатамнагляду Дзмітрый Паўлаў.

Па яго словах, будзе ўлічвацца цэлы комплекс фактараў — геалагічных, эканамічных і сацыяльных.

Дакладныя тэрміны, калі будзе прынята рашэнне і пачнецца будаўніцтва пункта захавання, не называюцца. У адпаведнасці з стратэгіяй па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі першая чарга гэтага аб'екта павінна быць запушчаная да 2030 года.

Стратэгія была зацверджаная пастановай Савета міністраў №128 ад 15 лютага 2023 года. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі