У Беларусі ўжо думаюць пра трэцюю АЭС

У Беларусі ўжо думаюць пра трэцюю АЭС

У Беларусі ўжо думаюць пра трэцюю АЭС. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Ён лічыць, што ўжо ў сярэдзіне 2020-х магутнасці атамнай станцыі ў Астравецкім раёне будзе недастаткова, таму трэба ўжо прапрацоўваць будаўніцтва другой АЭС. Гусакоў прагназуе, што ў 2040-я спатрэбіцца і трэцяя станцыя.

Пры гэтым старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук не думае, што ўжо пасля ўводу ў дзеянне першай БелАЭС будзе праблема з лішкамі электраэнергіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі