Вы тут

У Беларусі ўжо больш за 1200 палітвязняў

Праваабаронцы патрабуюць вызвалення / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі ўжо 1201 палітвязень. У суботу правабаронцы дадалі ў спіс яшчэ 7 чалавек: Яўгена Андрэева, Віталя Мелеха, Яўгена Люльковіча, Марыю Шагіеву, Сяргея Каменева, Уладзіміра Бялова і Аляксандра Дзям’янцава. Яны лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Усе новыя палітвязні праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Дзям'янцаў і Бялоў ужо накіраваныя для адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.