У Беларусі ўвядуць другі элемент школьнай формы — Іванец

Беларускія школьнікі / БЕЛТА
Беларускія школьнікі / БЕЛТА

У Беларусі з наступнага навучальнага года ўвядуць "другі элемент школьнай формы". Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, выбіраць яго будуць самі школы.

"Напрыклад, калі летась школа выбрала камізэльку, то сёлета можна будзе дапоўніць яе, напрыклад, штанамі, альбо белай кашуляй, альбо гальштукам, цытуе словы міністра БЕЛТА. — Тут мы не абмяжоўваем ў выбары. Бацькі разам з настаўнікамі павінны правесці шырокае абмеркаванне".

Уведзены ў мінулым годзе "адзіны элемент школьнай формы" Іванец назваў "адным з сур’ёзных момантаў выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі". Ён перакананы, што "школьнікі з задавальненнем выкарыстоўваюць яго".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі