У Беларусі самае таннае паліва ў Еўропе. Не нагода радавацца, цана можа расці

Колькі каштуе паліва ў Еўропе / pixabay
Колькі каштуе паліва ў Еўропе / pixabay

Журналісты брытанскага выдання WalesOnline супаставілі цэны на бензін ва ўсіх краінах Еўропы і былі ўражаныя беларускімі. Для падлікаў журналісты выкарыстоўвалі дадзеныя транспартнай біржы Cargopedia.

"Беларусь на гэты момант — самае таннае месца для аўтамабілістаў", — рэзюмуюць брытанскія журналісты, уражаныя тым, што літр 95-га бензіну або дызелю ў Беларусі каштуе прыкладна 0,9 еўра.

Самы дарагі ў еўрапейскіх краінах бензін разліваюць у Нарвегіі. Тут літр 95-га бензіну каштуе 2,6 еўра, літр дызелю — 2,4 еўра.

Мы паглядзелі, колькі каштуе бензін у беларускіх суседзяў. І папрасілі эканаміста Яраслава Раманчука расказаць, чаму брытанцам не варта пікетаваць ля заправак з лозунгам "Хочам як у Беларусі".
 

А колькі ў суседзяў?

У самой Брытаніі за літр трэба заплаціць ужо каля двух еўра, і эксперты кажуць, што некаторым сем'ям давядзецца наогул на час адмовіцца ад машыны. Так што жаданне брытанцаў знайсці самы танны бензін у Еўропе зразумелае.

А колькі каштуе бензін у беларускіх суседзяў? Глядзіце на графіку ніжэй.

В Беларуси самое дешевое топливо в Европе. Не повод радоваться, цена может расти
А колькі каштуе бензін у беларускіх суседзяў?

Еўрарадыё папрасіла эканаміста Яраслава Раманчука прааналізаваць прычыны і будучыню беларускага паліўнага цуду.

 

В Беларуси самое дешевое топливо в Европе. Не повод радоваться, цена может расти

— Сакрэт таннага беларускага паліва вельмі просты: гэта асаблівы рэжым адносін Беларусі і Расіі. Калі б, напрыклад, Вялікабрытанія захацела ўступіць у саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі, прыняць правілы гульні Крамля і, адпаведна, зняць разнастайныя гандлёвыя абмежаванні, там таксама было б таннае паліва.

Беларускія ўлады зрабілі стаўку на падтрымку таталітарызму і савецкіх практык. У Савецкім Саюзе паліва таксама каштавала капейкі. А электраэнергія, да прыкладу, каштавала 4 капейкі. Але чамусьці ні Вялікабрытанія, ні Еўропа, ні ЗША не пайшлі  гэтым шляхам.

Цэны на паліва нармалізуюцца. А беларуская і расійская эканамічныя мадэлі вырачаныя.

Яраслаў Раманчук рэкамендуе дадаць трэці слупок да гэтай табліцы. Гэты слупок — час. А менавіта — колькі трэба працаваць сярэдняму брытанцу, каб купіць літр бензіну ў Вялікабрытаніі. І колькі трэба працаваць сярэдняму беларусу, каб заправіць літрам бензіну сваё аўто.

— У Беларусі кошт гадзіны працоўнага часу — каля трох долараў. Калі вы параўнаеце з Вялікабрытаніяй, то ўбачыце, што сярэдні беларус павінен працаваць даўжэй, чым сярэдні брытанец, каб купіць літр бензіну.

А калі ўзяць яшчэ кошык з 35-40 тавараў і паслуг доўгатэрміновага карыстання — харчаванне, спажывецкія тавары, — вы будзеце ўражаныя выйгрышам па часе ў брытанцаў. Каля 12 гадоў. Гэта і ёсць цана, якую мы пераплачваем за тое, што жывём не ва ўмовах свабоднага рынку, а ва ўмовах ваеннага камунізму.


"Тут няма рынкавых механізмаў, ёсць змова"

Тэма паліва ў брытанскай прэсе цяпер абмяркоўваецца кожны дзень. Рэзкі скачок цэн звязаны, сярод іншага, з аднаўленнем перавозак пасля пандэміі і, як вынік, з павышаным попытам на паліва. Яшчэ адна прычына — брытанскі фунт слабее да долаа, а за нафту плацяць у доларах.

Днямі журналісты са спасылкай на экспертаў падлічылі, што ў сярэднім, каб заправіць поўны бак бензіну, брытанцам трэба аддаць ужо больш за сто фунтаў — так высока гэтая лічба яшчэ ні разу не падымалася.

 

В Беларуси самое дешевое топливо в Европе. Не повод радоваться, цена может расти

— Калі гаварыць пра тое, дзе шукаць рэсурсы на зніжэнне цэн, то лагічна знізіць рэгулятарку і тыя патрабаванні, якія выстаўляюцца аператарам гэтага рынку. Я думаю, што ў найбліжэйшыя год-два цэны будуць нармалізоўвацца, рынак атрымае новыя рэсурсы. Асабліва калі Брытанія і ЗША здымуць абмежаванні, якія ўвялі ў пагоні за выкананнем Парыжскага пагаднення па клімаце.

А што да Беларусі, то рана ці позна пачнецца тэндэнцыя да выраўноўвання беларускіх і расійскіх цэн з агульнасусветнымі. І я не выключаю, што праз год бензін будзе каштаваць яшчэ даражэй, чым у Еўропе. Гэта будзе той тавар, праз які беларускія і расійскія ўлады змогуць фінансаваць унутраныя выдаткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі