У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу "Адысея капiтана БНР"

"Адысея капiтана БНР" / baj.by
"Адысея капiтана БНР" / baj.by

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу "Адысея капiтана БНР". Гэта дакументальная аповесць журналіста Анатоля Гатоўчыца пра беларускага патрыёта і палітвязня Цімоха Вострыкава (1922 — 2007). Яна выйшла ў Гомелі ў 2019 годзе. А "экстрэмісцкай" кнігу прызнаў суд Добрушскага раёна.

Вострыкаў у складзе групы беларускіх эмігрантаў у 1952 годзе вярнуўся на радзіму, як прадстаўнік Рады БНР, каб змагацца за яе незалежнасць, быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў зняволення. На волю выйшаў у 1975 годзе, жыў і памёр у Гомелі.

"Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" рэгулярна папаўняе Міністэрства інфармацыі РБ. Летась у яго трапілі: кніга Віктара Ляхора "Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры", зборнік Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя", раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы", кніга Анатоля Тараса "Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст.", манаграфія Святланы Казловай "Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне", кніга Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава "Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi" (2016-га года выдання), кніга Іосіфа Бродскага "Балада пра маленькi буксiр" (у 2022-м яна выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч"). Сёлета "экстрэмісцкімі" прызналі 12 нумароў гістарычных часопісаў за 2018-2020 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі