Вы тут

У Беларусі прыватным медцэнтрам абмежавалі магчымасці павышэння цэн

Дзеля "забеспячэння стабілізацыі цэн"

У Беларусі прыватным медцэнтрам абмежавалі магчымасці павышэння цэн. Іх можна падняць не больш чым на 5% за год. Міністэрства аховы здароўя тлумачыць такое даручэнне неабходнасцю "забеспячэння стабілізацыі цэн (тарыфаў) на платныя медыцынскія паслугі".

Выключэнне зроблена толькі ў выпадку, калі аказанне паслуг прыватнымі медцэнтрамі аказваецца стратным. Але і яго давядзецца ўзгадняць з чыноўнікамі.

Па звестках Белстата, платныя медпаслугі ў нашай краіне сёлета падаражэлі на 3,8%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.