Вы тут

У Беларусі прыпынілі дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў "Кнігазбор" і "Лімарыўс"

Дырэктар "Кнігазбору" Генадзь Вінярскі / facebook.com

Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў "Кнігазбор" і "Лімарыўс". 

Прычынай называецца нясвоечасовая падача звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

Як распавядала Еўрарадыё, у сярэдзіне кастрычніка была прыпыненая дзейнасць выдавецтваў "Галіяфы" і "Медысонт". Яшчэ адно выдавецтва — "Янушкевіч" было выселенае з арандаванага офіса за тры дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.