Вы тут

У Беларусі пройдзе рэферэндум па пытаннях новай канстытуцыі

Фото: president.gov.by

У Беларусі пройдзе рэферэндум па пытаннях новай канстытуцыі. Сам праект новага беларускага заканадаўства можа быць гатовы да канца 2021-га года. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на Аляксандра Лукашэнку.

Такую заяву Лукашэнка зрабіў у межах інтэрв'ю з расмйскай журналісткай Наіляй Аскер-задэ, і агенцтва прыводзіць некалькі цытатаў з яго. Вось яшчэ некаторыя:

— Нам трэба [інтэгравацца] у эканоміцы, у людзях і гэтак далей. Абсалютна нічому не перашкаджаць. Тым больш [да] Расіі нам трэба, наадварот, бліжэй быць, і тады і палітычныя пытанні пойдуць. А калі людзі бачаць, што мы целяпаемся трыццаць гадоў на адным месцы ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы, яны слушна задаюць пытанне: а чаму?

Вось тры дні я езджу на трэніроўкі. І вось на гэтым аўтамабілі я сам езджу (мерседес). Ну я ж, жартам кажу, — нарадзіўся ў аўтамабілі. Першы мой досвед быў — гэта трактар ​​МТЗ 50-й. <...> А ў прынцыпе за рулём я з восьмага класа — на трактары.

— Так, я яго лічу сваім сябрам (Пуціна), і ў гэтым годзе (2020 годзе) ён пацвердзіў, што з'яўляецца не толькі маім сябрам, але і сябрам беларускага народа. Шчыра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.