Вы тут

У Беларусі павышаецца мінімальны заробак

У Беларусі вырасце мінімальная заработная плата / з архіву БЕЛТА​

З 1 студзеня 2021 года месячная мінімальная зарплата ў Беларусі ўсталёўваецца на ўзроўні 400 рублёў. Адпаведная пастанова ўрада падпісаная напярэдадні, паведамляецца на сайце Савета міністраў.

Мінімалка вырасце на крыху больш як 11 рублёў. На сёння яе памер складае 388,42 рубля (раней было 375 рублёў, але ў лістападзе правялі індэксацыю і павысілі) — гэта той мінімум, менш за які наймальнік не можа плаціць сваім работнікам.

Апошні раз мінімальны заробак пераглядалі паўтара года таму, у жніўні 2019-га. Тады яго  павялічылі больш істотна — на 45 рублёў, з 330 да 375 рублёў.

Між тым рост цэн у Беларусі сёлета істотна паскорыўся. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведамляла, што ў верасні 2020 года ў адносінах да снежня 2019 года спажывецкія цэны павялічыліся на 4,7 працэнта. У МАРГ тады растлумачылі, што паскарэнне спажывецкіх цэн "шмат у чым абумоўленае аслабленнем беларускага рубля ў ліпені — жніўні 2020 года і, адпаведна, падаражэннем асобных імпартаваных тавараў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.