У Беларусі паскорылася зніжэнне ВУП

Падзенне ВУП звязана са зніжэннем выпуску ў сельскай гаспадарцы (ураджай сабраны) / budakosh.by
Падзенне ВУП звязана са зніжэннем выпуску ў сельскай гаспадарцы (ураджай сабраны) / budakosh.by

У Беларусі ў кастрычніку паскорылася зніжэнне ВУП. Да кастрычніка 2021 года гэты паказчык склаў мінус 4,7%. У той час як у верасні зніжэнне год да года склала 3,3%. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Еўразійскага банка развіцця.

"Пагаршэнне дынамікі пераважна тлумачыцца зніжэннем выпуску ў сельскай гаспадарцы", кажуць эксперты банка. Завяршылася ўборачная кампанія, а ў жывёлагадоўлі захоўваюцца слабыя паказчыкі. У выніку сельгасвытворчасць у кастрычніку знізілася на 2,7% г/г пасля росту на 16,2% г/г у верасні.

Горш сталі паказчыкі ў апрацоўчай прамысловасці — мінус 4,3% г/г пасля мінус 3,9% г/г у верасні. Эксперты мяркуюць, што прычына — у складанасцях са збытам прадукцыі на знешнім і ўнутраным рынках. Больш стаў і спад у ІТ-сферы. Захоўваецца нізкі інвестыцыйны і спажывецкі попыт. Інвестыцыі ў асноўны капітал паменшалі на 18% г/г, а рознічны тавараабарот — на 7,8% г/г.

Крыху запаволіўся спад у будаўніцтве. "У цэлым па выніках студзеня-кастрычніка спад эканомікі склаў 4,7% г/г і можа застацца паблізу гэтага ўзроўню па выніках 11 месяцаў", мяркуюць у ЕАБР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі