У Беларусі падаражэлі некаторыя стаматалагічныя паслугі

Чыноўнікі змагаюцца з "адмоўнай рэнтабельнасцю" ў стаматалогіі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Чыноўнікі змагаюцца з "адмоўнай рэнтабельнасцю" ў стаматалогіі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі падаражэлі некаторыя стаматалагічныя паслугі. Міністэрства аховы здароўя павысіла на іх тарыфы на 30%. Адпаведная пастанова (№ 75 ад 11 траўня 2023 года) апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Адзначаецца, што такім чынам збіраюцца ліквідаваць стратнасць "па рэгуляваных стаматалагічных (артапедычных і зубатэхнічных) паслугах".

Папярэдняе павышэнне гранічных максімальных тарыфаў (на 4%) на гэтыя медыцынскія паслугі праводзілася ў лістападзе 2021 года. Мінаховы здароўя паведамляе, што "па асобных назвах медыцынскіх паслуг адмоўная рэнтабельнасць дасягае 93%".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі