У Беларусі хочуць павысіць падатак на першую кватэру

З гэтага года ў Беларусі ўвялі падатак на першую кватэру / Фота з сацсетак
З гэтага года ў Беларусі ўвялі падатак на першую кватэру / Фота з сацсетак

У Беларусі можа вырасці падатак на першую кватэру, піша "Зеркало" са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах Андрэя Кавалеўскага.

Чыноўнік кажа, што рашэнне яшчэ не прынятае, але прапрацоўваецца. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра "нязначнае павышэнне" прыкладна на 10%. Зацвердзіць новыя стаўкі падатку яшчэ мусяць дэпутаты і члены Савета Рэспублікі. Падатак хочуць павысіць з наступнага года.

Нагадаем, падатак на першую кватэру ва ўласнасці ўвялі сёлета. Дагэтуль зборы плацілі толькі ўладальнікі некалькіх кватэр — за другую і наступныя. Раней у Мінфіне казалі, што ў сярэднім падатак на першую кватэру ў Мінску складзе 50 рублёў у год, у рэгіёнах — удвая менш. Выплаціць яго трэба да 15 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі