У Беларусі істотна пахаладае

У Беларусі істотна пахаладае

У Беларусі істотна пахаладае. Ужо ў пятніцу стане на 5-8 градусаў халадней, кажуць сіноптыкі. Уначы чакаецца ад 0 да +6 градусаў (у Мінску — 2-4 цяпла), удзень — ад +6 да +12 (у сталіцы — ад +7 да +9 градусаў). У дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне магчымыя дажджы і мокры снег, месцамі — навальніцы.

У выходныя дні ўначы магчымая нават мінусавая тэмпература, удзень будзе не больш за 9 градусаў цяпла.

Тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні будзе на 2-5 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму. У пачатку наступнага тыдня халоднае надвор'е ў нашай краіне захаваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі