Вы тут

У Беларусі дзясяты раз з пачатку года даражэе аўтамабільнае паліва

Цэны растуць штотыдзень / БЕЛТА

У Беларусі дзясяты раз з пачатку года даражэе аўтамабільнае паліва. Як паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма", адбудзецца гэта на АЗС 13 красавіка. Традыцыйна кошт павялічваецца на 1 капейку.

1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 80 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 90 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 12 капеек, дызельнае паліва — 1 рубель 90 капеек.

Папярэдні раз цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі выраслі 6 красавіка, таксама на 1 капейку.

"З улікам прынятых канцэрнам рашэнняў, накіраваных на стрымліванне гранічнага максімальнага ўзроўню цэн на маторнае паліва, з пачатку 2021-га года рознічныя цэны павялічаны ў сярэднім на 4,9%", — паведамляе "Белнафтахім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.