У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва, папярэдні раз цэны змяняліся вясной

У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва, папярэдні раз цэны змяняліся вясной

У Беларусі з 20 кастрычніка даражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белнафтахім". Кошт вырасце на 1 капейку. У выніку з аўторак 1 літр АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 69 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1,79 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,01 рубля, а дызельнае паліва — 1 рубель 79 капеек.

У "Белнафтахіме" падкрэсліваюць, што "дадзены ўзровень цэн на маторнае паліва... працягвае заставацца ніжэй, чым у сумежных дзяржавах на 15-46% і вышэй на 16%, чым у Расійскай Федэрацыі".

Папярэдні раз цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі змяняліся ў траўні. Але тады яно патаннела на 1 капейку. Увогуле сёлета кошт аўтамабільнага паліва ў нашай краіне зніжаўся 5 разоў (у красавіку-траўні), і кожны раз на капейку. У 2020-м яны павышаліся на тую ж капейку дзевяць разоў (апошні раз — 1 сакавіка).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі