Вы тут

У Беларусі чакаецца пахаладанне

Да пахаладання засталося некалькі дзён / БЕЛТА

У Беларусі чакаецца пахаладанне. Яно прагназуецца на наступным тыдні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на айчынных сіноптыкаў. А пакуль, кажуць яны, "тэмпературны рэжым адстае ад календара амаль на месяц".

Уначы і раніцай у пятніцу, 6 лістапада, у нашай краіне пройдуць невялікія дажджы. У начныя гадзіны будзе ад +2 да +8 градусаў, удзень — 7-12 цяпла. Такія ўмовы надвор'я захаваюцца ў суботу, нядзелю, панядзелак. А ў аўторак ужо будзе халаднавата — уначы ад -2 да +4 градусаў, а ўдзень — да +8. У сераду ў начныя гадзіны прагназуецца да -4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.